Узьнікла думка падзяліць слоўнік на базавы й поўны (або пашыраны).
У базавы будзе уваходзіць:
- найчасьцейшая лексыка (без архаізмаў/гістарызмаў, вузкаспэцыялізаваных слоў і т.п.)
- назвы гарадоў, мястэчак і найбольш вядомых вёсак Беларусі
- найчасьцей ужываныя назвы замежных гарадоў
- найважнейшыя геаграфічныя аб’екты (кантынэнты, рэкі Беларусі й найчасьцей ужываныя, краіны/дзяржавы і т.п.)
- беларускія імёны, прозьвішчы найбольш важных дзеячоў сучаснасьці й гісторыі Беларусі, а таксама замежжа
Усё астатняе пойдзе ў поўны слоўнік:
- архаізмы/гістарызмы (пістоля, вахмістар), вузкаспэцыялізаваная лексыка, найперш запазычаная (тонстудыя, топкрос)
- менш вядомыя вёскі Беларусі, замежныя гарады, іншыя геаграфічныя аб’екты
- прозьвішчы малавядомых беларусаў, небеларускіх дзеячоў і г.д
Такім чынам атрымаецца зьменшыць слоўнік на некалькі тысяч асноў.
Узьнікла думка падзяліць слоўнік на базавы й поўны (або пашыраны).
У базавы будзе уваходзіць:
Усё астатняе пойдзе ў поўны слоўнік:
Такім чынам атрымаецца зьменшыць слоўнік на некалькі тысяч асноў.